Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Надзея Астапчук: «Будзем змагацца» Друк E-mail
13.08.2012 | 13:35 |
Штурхальніцу ядра зь Беларусі Надзея Астапчук у панядзелак пазбавілі залатога алімпійскага мэдаля з-за станоўчага выніку допінг-тэсту. Пра гэта паведаміў Міжнародны алімпійскі камітэт.Штурхальніцу ядра зь Беларусі Надзея Астапчук у панядзелак пазбавілі залатога алімпійскага мэдаля з-за станоўчага выніку допінг-тэсту. Пра гэта паведаміў Міжнародны алімпійскі камітэт.

Цяпер золата дастанецца штурхальніцы ядра з Новай Зэляндыі Валеры Адамс.

Расейская спартоўка Яўгенія Калодка падымецца на другое месца алімпійскага п’едэстала і атрымае сярэбраную ўзнагароду замест бронзавай.

У крыві Астапчук быў выяўлены забаронены стэроід мэтэналон, што пацьвердзілі вынікі абедзвюх допінг-пробаў.

Астапчук была пратэставаная двойчы — да і пасьля спаборніцтваў.

У выніку, Астапчук цяпер мае здаць свой медаль.

Сівы: «Ведаючы Астапчук, я ня веру, што яна магла пайсьці на такое»

Астапчук: Сяджу на заспакаяльных

У інтэрвію Свабодзе Надзея Астапчук сказала, што ніякай падрабязнай інфармацыі пра пазбаўленьне залатога алімпійскага мэдаля ня мае, але рыхтуецца да супраціву такому рашэньню:

«Канечне, будзем змагацца, але пакуль не зразумела, за што і супраць каго. Таму што самі толькі што даведаліся пра такое рашэньне, але больш ніякіх падрабязнасьцяў. Думаю, запатрабуецца некалькі дзён, каб атрымаць хоць нейкую больш зразумелую інфармацыю. Навіна, канечне шокавая, цяпер сяджу на заспакаяльных. Спачатку трэба даведацца, што там і як, бо, яшчэ раз кажу, сама я проста ня ў курсе, адкуль гэта ўсё пайшло. Мяне пакуль што папросту паставілі перад фактам, але ніякіх падрабязнасьцяў ніхто не прадставіў. Таму з нашага боку нейкае рашэньне будзе прымацца, калі ўжо зьявіцца больш поўная інфармацыя. Вам дзякуй за падтрымку, мяркую, яна нам надалей вельмі спатрэбіцца».

Скандал з Іванам Ціханам і Вадзімам Дзевятоўскім

Адна з самых гучных гісторый беларускіх спартоўцаў, зьвязаных з допінгам, адбылася з кідальнікамі молата Іванам Ціханам і Вадзімам Дзевятоўскім.

На Алімпіядзе ў Пэкіне ў 2008 годзе Дзевятоўскі стаў срэбным прызэрам, а Ціхан — бронзавым.

Пра выяўленьне допінгу ў мачы абодвух спартоўцаў кіраўнік Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва паінфармаваў прадстаўніка мэдычнай камісіі МАК у ноч на 24 жніўня 2008 году. Алімпійскі фінал у мужчынскім кіданьні молата адбыўся 17 жніўня.

Пэкінская антыдопінгавая лябараторыя выявіла ў пробах беларускіх спартоўцаў забароненае рэчыва тэстастэрон. 11 сьнежня 2008 году дысцыплінарная камісія МАК пазбавіла Дзевятоўскага і Ціхана заваяваных мэдалёў і дыскваліфікавала спартоўцаў, прычым Дзевятоўскі быў дыскваліфікаваны пажыцьцёва, бо ў 2000 годзе ўжо адхіляўся ад спаборніцтваў за ўжываньне допінгу.

У пачатку сакавіка 2009 году беларускія спартоўцы падалі ў Спартыўны арбітражны суд апэляцыю на рашэньне МАК. Абарона беларускага боку будавалася на шматлікіх парушэньнях падчас забору і аналізу пробаў, з-за чаго яны ня могуць быць прызнаныя легітымнымі.

10 чэрвеня 2010 году Спартыўны арбітражны суд у Лязане (CAS) прыняў рашэньне ў справе беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, якія абвінавачваліся ў выкарыстаньні допінгу. CAS адмяніў рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) аб дыскваліфікацыі Дзевятоўскага і Ціхана і пастанавіў вярнуць ім мэдалі Алімпійскіх гульняў-2008.

Але на гэтым гісторыя ня скончылася. За дзень да пачатку спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Лёндане стала вядома, што Іван Ціхан ад іх адхілены. Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі атрымала ліст зь міжнароднай фэдэрацыі з прапановай адхіліць Ціхана. У допінг-пробах, узятых у Ціхана на Алімпіядзе ў Афінах у 2004 году і на чэмпіянаце сьвету ў Хельсынкі ў 2005 годзе, выяўлены забароненыя рэчывы. Пробы захоўваюцца восем гадоў пасьля ўзяцьця. На працягу гэтага часу яны зноў правяраюцца з дапамогай новых мэтадаў выяўленьня допінгу.

***

Гэты допінгавы скандал - ня першы зь беларускімі штурхальніцамі ядра. У 2003 годзе за ўжываньне допінгу была дыскваліфікаваная на два гады алімпійская чэмпіёнка Сыднэю (2000 год) і чэмпіёнка сьвету 2001 годуЯніна Карольчык. Дыскваліфікацыя, аднак, не датычылася залатога алімпійскага мэдаля. 

Радыё Свабода  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 362
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5592
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49265