Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Мой погляд на Беларусь і нашу апазіцыю Друк E-mail
02.08.2012 | 19:06 |
Мы - адзін народ!Павел БІЧ, канд. тэхнічных навук

Мае артыкулы аб уплыве культуры на палітыку, а праз яе і на эканоміку, і наогул на ўсё жыцце ў краіне, незалежныя СМІ, за рэдкім выключэннем (сайты "Мы-нацыя" і "Наша зямля") не бяруць для публікацыі. Але, цяпер, калі шмат хто зразумеў, што нашая Незалежнасць вісіць на валаску, спадзяюся, нешта зменіцца... Ніхто не прааналізаваў прычыны паразы апазіцыі ў 2010 годзе і нацыянальнага Адраджэння ў апошні час. Дарэмна я чакаў тлумачэнняў нашых філосафаў, сацыёлагаў, аналітыкаў, палітыкаў... 

Падаю сваё бачанне.

Сучасны статус краіны

Звычайна ён беспамылкова вызначаецца сімваламі краіны. Іхняя сіла ў тым, што прыняць сімвалы, не адпавядаючыя сутнасці дзяржавы, немагчыма. Нашыя сімвалы - герб, сцяг, назва краіны выразна каланіяльныя, прыдуманыя (ці выбраныя) Расеяй. Дабавім сюды рускую мову ўладную (прэзідэнта, чынавенства, вайскоўцаў...), руска-савецкую тапаміміку, мову адукацыі і панаванне рускай культуры ў звычайным жыцці. Гісторыя не дае прыкладаў, каб пры дыктатурах у іншых краінах мела месца такое панаванне чужой культуры. Усе дыктатуры яскрава нацыяналістычныя. Знешняя палітыка нашых улад адрозніваецца ад расейскай толькі большай грубасцю і нахабствам. Таму балбатню аб апошняй дыктатуры ў Еўропе трэба спініць. Мы калонія, а ў калоніях кіруюць не дыктатары, а паслугачы. Нам пакуль дазволілі самастойна вырабляць ежу, нешта з прамысловых тавараў, прэзідэнту - катацца па Свету... Але гэта павінна скончыцца, адпаведна менталітету рускіх - альбо ўсё альбо нічога. На чарзе ўвядзенне расейскага рубля і змешванне нашай і расейскай армій.

Найбольш складана ўспрымаецца назоў Беларусь у нашым каланіяльным стане. Я не адмаўляю, што гэтая назва "не звалілася на нас з неба" ў 1840 годзе. Магчыма яна існавала даўно, як і назва Літва. Але дакументальна нашымі гісторыкамі даказана (ці паказана), што цяперашняя Летува гэта не гістарычная Літва; Летува ў мінулым гэта Жамойтія, якая была адваеваная ў немцаў намі праз 100 гадоў пасля стварэння ВКЛ. Даказана таксама, што ў ВКЛ панавала славянская мова і што тэрмін рускі (русінскі) выкарыстоўваўся для назвы праваслаўнай часткі нашых жыхароў і для пазначэння нашай мовы. Таму "Літва" гэта нашая сапраўдная назва.

Тэрмін "Русь" набыў зусім іншый сэнс, калі Масковія ўзяла сабе назву Расея і ўсе землі, захопленыя ў нас, рускія пачалі называць Белай Русью. У 1840 годзе землі цяперашняй цэнтральнай і заходняй Беларусі было забаронена называць Літвою. І тут нашая эліта (яе рэшткі, бо асноўная яе частка была альбо знішчана ў войнах і паўстаннях, альбо рассеяна па свету) зрабіла эпахальную памылку - пагадзілася на назву Беларусь. Змякчальнымі абставінамі гэтай памылкі можна назваць моц рускай культуры і панаванне ў грамадскай думцы сацыяльных ідэяў у канцы Х1Х і пачатку ХХ ст. Згодна з апошнімі, нацыянальнае і культурнае ёсць неістотнае; істотнае гэта эканоміка і палітыка. Над сілай і прыдатнасцю, годнасцю сімвалічнага тады мала думалі нават філосафы. Але шмат хто з нашай эліты адчуваў русіфікатарскую ролю новай назвы і адмаўляўся яе прыняць. "Ліцьвінкай і толькі ліцьвінкай я з Божае ласкі была, ёсць і да апошняга дыхання буду" - выгукнула ў 1910 годзе Канстанцыя Скірмунт. Народ таксама не ўспрымаў сябе белымі рускімі, бо адчуваў сваё адрозненне ад рускіх, нягледзячы на рускае выхаванне. Ідэі БНР не захапілі, магчыма, не дайшлі да нізоў, хоць Слуцкі збройны чын пра нешта і гаворыць. Цяпер можна назбіраць фактаў аб арміі (!) БНР, каварстве бальшавікоў, нагадаць пра Кнорына, Мяснікяна, але... факт застаецца фактам - Усебеларускі з'езд ў 1917 годзе некаму было ахоўваць ад разгону купкай салдатні (зусім як цяпер, калі любое пасяджэнне апазіцыянераў можа разагнаць купка амапаўцаў).

У чым шкоднасць назвы Беларусь? Яна ствярджае, што наш і рускі народы маюць адзіны (рускі ) корань, а гэта не так, і што прыметнік "белы" гэта неістотнае адрозненне. Так вынікае з законаў семантыкі, якія немагчыма аспрэчыць. Гэтае ж датычыцца і да ўсей нашай культуры - з "Беларуссю" культура губляе ўсялякую арыгінальнасць, успрымаецца як нешта другаснае рускае. Народ ніколі не палюбіць другаснае, на то ён і народ, якому не загадаеш, што любіць, а што не любіць. А каб схаваць ад сябе што русіфікаваная беларуская культура - гэта дробязь у параўнанні з рускай, наш народ стаў выказваць раўнадушша да праяў усялякага Нацыянальнага; а ў глыбіні душы набыў балючы комплекс непаўнацэннасці.

Іншая справа - інтэлігенцыя, асабліва мастацкая. Усё ХХ ст. яна спрабавала неяк прыляпіць нашу культуру побач з рускай, але войны культур не маюць перапынкаў і літасці. Культуры выконваюць тыя ж функцыі што і войскі, яны абараняюць сваё і нагортваюцца на слабых. Тут, дарэчы, можна ўспомніць Ніцшэ, з ягонай "Воляй да ўлады", воляй, якая першасная і не тлумачыца ніякімі прычынамі. І ўлада і культура пачынаюцца з падаўлення волі і разбурэння ладу жыцця Іншага. Культура гэта не толькі мастацтва і гісторыя, гэта яшчэ і лад жыцця, працы, адпачынку, людскіх аднасінаў... Калі людзям навязваецца чужы лад жыцця, яны хапаюцца за зброю. Нашая інтэлегенцыя гэтага не разумее. Некаторыя з іх шмыгаюцца паміж Масквой і Парыжам, прывозяць адтуль граматы, узнагароды і не бачаць сваёй здрадніцка-агіднай сутнасці. Іншыя спрабуюць стварыць нейкія ўстановы, дзе збіраюцца вучыць молодзь еўрапейскай навуцы, іншыя спрабуюць навучыць правільна думаць і ўладу, і апазіцыю... усіх. Ці не належу да апошніх і я?..

Але ж назва Беларусь шырока адчыніла дзверы рускай культуры, якая дратуе нашу; тое чаго не адбылося ані з адной культурай народаў былых саюзных рэспублік. І цяпер нашы гаспадарнікі марна спадзяюцца з дапамогай розных Дагавораў усталяваць раўнапраўныя адносіны з Расеяй. У рускіх жа зусім іншыя адносіны да дамоў, чым у еўрапейцаў. Шмат інфармацыі важкай для дзелавых справаў і жыцця застаецца па за паперкамі. Ну, на самай справе, як можна супраціўляцца націску маскалёў, калі любімы сынок або ўнучак побач з папам-дзедам-татам, карэнным беларусам, голасна вучыць вершык Пушкіна і ўсе навокал да таго ж размаўляюць на "великом и могучем". Доказ гэтаму нашы паразы ва усіх гаспадарчых войнах з расіянамі.

Апазіцыя

Асноўныя яе паразы тлумачацца:

  • тым, што яна не разумее што мы краіна калонія; у яе на першым месцы стаіць змаганне за правы чалавека, дэмакратыю і дабрабыт, а не барацьба за нацыянальнае Адраджэнне. Здавалася б спакойнае (нявыхад на вуліцы) успрыманне насельніцтвам пагаршэння матэрыяльнага становішча ў мінулым годзе, павінна было б раскрыць нашай апазіцыі вочы - што на вуліцы (нават змагаючыся за чарку і шкварку) выходзяць толькі нацыянальна свядомые людзі, і таму трэба заняццца нацыянальна-гістарычнай адукацыяй народа - але гэтага не адбылося;
  • тым, што яна не разумее сэнс Культуры - уся нашая інтэлігенцыя лічыць яе нейтральнай ў палітычнай барацьбе; яна збольшага яшчэ агітавала за беларускую мову, мала разумеючы, што мова толькі частка культуры і не галоўная (галоўная - Гісторыя); нагадаю абурэнне, якое, нават ў шэрагах апазіцыі, вызваў артыкул З. Пазьняка "Аб небяспецы рускага імперыялізму".

Апазіцыі трэба нарэшце зразумець, што беларускасць, як разнавіднасць рускасці, дапамагае нашым уладам і Расеі знішчаць наш народ і нашую краіну. Гэтым тлумачацца стэнды з надпісамі "Я - Беларусь" і прыўладная партыя "Белая Русь". Назвы краін не вызначаюцца Богам адзін раз на ўсе часы. Яны змяняюцца ў адпаведнасці з гістарычным момантам. Усе каланіяльныя народы як толькі атрымлівалі Незалежнасць адмаўляліся ад каланіяльных назваў. Хай Расея называе нас да скону часоў як хоча. Шмат якія краіны маюць па некалькі назваў. Мы не павінны адмаўляцца ад сваёй Гісторыі толькі таму, што так хочацца рускім і летувісам.

Я ўжо прапаноўваў варыянты назваў нашай краіны - Крывія, Літва, Вялікалітва, ВКЛ-Беларусь, Літварусь...

У "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці" (кн. 1, стар. 269, Мінск, 2011, пад рэдакцыяй А. Кавалені), нашага слаўнага палітыка пачатку ХХ стагоддзя Р. Скірмунта называюць літварусам. Ці дадумаўся палітык да назвы Літварусь, ці карыстаўся ёю - не вядома. Але да людзей масштаба Скірмунта, пасля правальнага стогадовага эксперыменту з Беларусью", варта прыслухацца.

Каб прыкінуць, што цяпер трэба рабіць апазіцыі, звернемся па аналогіі да "палітыкі" і "вайны". Аналогія блізкая, бо ў іх нават агульная тэрміналогія - перамога, параза, наступленне, адступленне і г.д. Іхняе адрозненне: на вайне забіваюць фізічна, у палітыцы - маральна (чалавек кідае палітыку, або пераходзіць ў стан ворага без вялікіх маральных патрасенняў); палітыку лягчэй працаваць у стане ворага, менш хвалюючыся за выкрыццё; у палітыцы немагчыма заключыць часовы мір, яна, як і культура, не ведае перамір'я і літасці; на вайне адступленне - гэта страта тэрыторыі, у палітыцы - змяншэнне колькасці прыхільнікаў.

Як вайна ёсць працяг палітыкі іншымі сродкамі, так і палітыка ёсць вайна іншымі сродкамі. Паслухаем сучаснага філосафа М. Фуко (ў перакладе А. Грыцанава).

" ... если необходимо мыслить власть в качестве отношения сил, то не означает ли это, что власть надо также рассматривать в перспективе общего образа войны? Может быть, как раз феномен войны и позволит наилучшим образом раскрыть природу властных отношений?"

"Каким образом заметили войну в водяных знаках существующего мира? Кто в громе и неразберихе войны и в грязи сражений стал искать основание для постижения порядка, институтов и истории? Кто додумался прежде всех до той мысли, что политика - это война, продолжаемая другими средствами?"

"Так что под завесой забвения, заблуждений и обманов, которые вынуждают нас предполагать естественную надобность или житейскую потребность в порядке, вновь необходимо выявить войну, ибо она есть шифр к миру."

І так, што робіць апазіцыя з пазіцый "вайны"? Адны, намагаюцца пралезці ў штаб ворага (парламент) бліжэй для галоўнакамандуючага і там пераконваць штаб у памылковасці яго палітыкі, а таксама звярнуцца да народа з прызывам змагацца з уладай пераможцаў. Гэта відавочнае глупства. Прыўладныя СМІ дадуць ілжывую інтэрпрэтацыю іхніх прамоў у парламенце. Пераканаць ворага, што ён памыляецца, немагчыма.

І што новага могуць прапанаваць апазіцыянеры ў параўнанні з газетай "Народная Воля", якая вось ужо амаль за 20 гадоў сто разоў пераказала ўсе ідэі апазіцыянераў; а рашэнні штаба кантралюе галоўнакамандуючы.

Іншыя збіраюцца арганізаваць байкот і тым даказаць (каму?) што народ не любіць уладу і не слухае яе. Гэта таксама глупства. Моладзь, тая проста злуе ўладу - пралазіць за лінію фронту, вывешвае сцягі, робіць акцыі працягласцю пару мінут, садзіцца за краты, чым ў асноўным залагоджвае свае пустахвальства. Некаторыя (сацыял-дэмакраты і камуністы) усё яшчэ спадзяюцца на пагаршэнне матэрыяльнага становішча, якое выведзе народ на вуліцы.

З пазіцый вайны апазіцыя павінна захаваць астаткі свайго войска, адвесці яго на перадыслакацыю і папаўненне свежымі сіламі, якое магчыма толькі пасля знішчэння каланіяльнай залежнасці нашага народа. А як яна можа быць знішчана, я тлумачыў вышэй. Молодзь не ведае нашай гісторыі і таму будзе папаўняць шэрагі амапа, спецназа, БРСМ, з'езжаць з краіны, пераўтварацца ў цынікаў. Калі дзеля агітацыі могуць быць прыдатнымі выбары, іх трэба выкарыстаць. Хутчэй за ўсё за нацыянальныя сімвалы, самавызначэнне, мову, культуру. Калі б такое здарылася і апазіцыю садзілі за краты, увесь Свет убачыў бы што мы краіна-калонія, бо такое магчыма толькі там. Магчымае таксама падполье, як гэта было, зноў жа ва усіх захопленых і каланіяльных краінах. Заклікі да сапраўднага самавызначэння і не зманлівай, а сапраўднай незалежнасці павінны разбудзіць наш народ. Разуменне гісторыі (і культуры) даступна простым людзям ў адрозніванне ад эканомікі (хоць на вуліцы выводзіць і голад), а палітыка для простых людзей - наогул мала зразумелая рэч..

Мы павінны прайсці шлях нацыянальнага Адраджэння, - той, якім паспяхова прайшлі іншыя народы Еўропы 100-200 гадоў таму, а народы Афрыкі і Азіі - з паўстагоддзя. У заваяваных краінах, у калоніях змаганне за дэмакратыю, права ёсць проста глупства. Але можа хто ведае іншы шлях нашага выратавання? Хацелася б паслухаць. Пакуль ўсе маўчаць.

Я ствярджаю, што наш каланіяльны статус і паразы апазіцыі забяспечваюцца ў нас панаваннем рускай культуры, што ў сваю чаргу падтрымліваецца нашым назовам - беларусы. Выратаванне - літвінства.

Ад рэдактара.

Збольшага адрэдагаваўшы трохі заўзяты, але шчыры артыкул П. Біча хачу зазначыць, што ў ім шмат слушнага, справядлівага, трапнага па сэнсу заўваг, прапаноў, за выключэннем хіба закліку - сёння ж (у каланіяльных умовах, што, дарэчы, ён і сам прызнае) кінуцца да змены шыльды на нашым доме, якая больш адпавядала б гістарычнаму мінуламу і самому найменню народа! Мне думаецца, аднак, што гэта памылка, такая ж памылка, як і заўчаснае ўвядзенне З. Пазьняком і пазьнякоўцамі напрыканцы 80-х гадоў у абыходак мовы-тарашкевічанкі. Для гэтага тады час яшчэ не прыспеў; пазней і з мовай разабраліся б, калі б толькі паразумеліся ў іншым, што наспявала найперш. Падобная сітуацыя, бадай, і з прапановамі П. Біча.

Я, уласна, быў бы прыхільнікам новай назвы нашай краіны - Вялікая Літва, калі б на тое справа пайшла. Я часам нават падпісваю лісты сябрам: Васіль з Вялікай Літвы... Ці жартам, ці ўсур'ёз. Няхай самі яны ў тым разбіраюцца. А вось што да каланіяльнага статуса - згодзен. Я цалкам згодзен з тым, што "паразы апазіцыі забяспечваюцца ў нас панаваннем рускай культуры". Ёю ж, той няпрошанай дабрадзейкай, напэўна, абумоўлена і настарчывасць улад, што праяўляецца ў процідзеянні дзяржаўнага пануючага рэжыму натуральнаму развіццю краіны. Гэта вельмі слушна і край як сур'ёзна! З гэтай тэзай, бадай, спрачацца няможна. Адно бяда, шаноўныя-любыя, наш народ усё яшчэ не ведае сваёй гісторыі - у самую гушчу яна не дайшла, таму не ўсвядомленая, а палітыкі (нават апазіцыйныя палітыкі і палітолагі) не прызвычаіліся глядзець на свет і мысліць праз прызму гісторыі і культуры свайго народа; таму менавіта палітычныя партыі плаваюць у разводдзі расейскай культуры і ніяк не могуць прыбіцца да роднага берагу. Яны ж яшчэ й вінавацяць народ, што ён не ідзе за імі. Дрэнны народ, бачыне, ён іх не разумее. Вядома, дрэнны... І - я, бачыце, я ж разам з гэтым народам.

Я віншую Паўла Біча, які паказвае прыклад у нацыянальным палітычным і стратэгічным, дадам, мысленні!

Нязгасная мудрасць заўжды ў народзе.

В. Якавенка

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 509
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10122
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32553