Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Новая кніга-крэсіва вядомага аўтара Друк E-mail
07.04.2012 | 18:07 |
Васіль Якавенка.Яўген ГУЧОК, паэт, літаратуразнаўца, публіцыст

Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага неба
Ў маёй у роднай старане.

Гэта мае радкі пра настраёвасць кнігі, якую хочацца тут разгледзець.

Пасля выхаду ў свет апошняга, дапрацаванага і дапоўненага выдання кнігі Васіля Якавенкі "Пакутны век" (2009) - твора, без перабольшання, па ўсіх паказчыках або вызначэннях класічнага і па-добраму народнага, міжволі пачынаеш заўважаць, што гэтыя зыходныя пазіцыі праследжваліся ўжо і ў яго папярэдніх кнігах (да прыкладу - "Крушэнне на ростані"), мелі працяг у выданнях наступных (да прыкладу - "Нячывелле"). А вось перад намі новая кніга неардынарнага пісьменніка і грамадзяніна (як на літаратурнай ніве, так і на абсягах жыцця) "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" (2011). Кніга сведчыць пра тое, што аўтар умацоўвае і прабівае далей сваю пуцявіну як актыўны, уважлівы і шчыры дзеяч нашага грамадства, як інтэлектуал-энцыклапедыст, як пранікнёны знаўца рэалій жыцця, беларускай душы і мовы, як вялікі працаўнік і падзвіжнік. 

"Прывіды Шанхая..." у анатацыі вызначаецца як кніга мастацкай публіцыстыкі. Думаецца, яна - значна шырэй, прынамсі, выходзіць за рамкі кароткага вызначэння. Па ахопе жыццёвых праблем праз інтэрв'ю, гутаркі, рэцэнзіі, успаміны, артыкулы, лісты, роздумы яна сягае ў прастору шматграннага эпічнага твора, у цэнтры якога нязменная для аўтара тэма: Бацькаўшчына ўчора, сёння і заўтра. Беларусь для аўтара - яе палымянага адваката - не адцягнутае, абстрактнае ці спекулятыўнае паняцце-катэгорыя, а жывы, праўда, вельмі хворы ў варунках цяперашняга часу суб'ект-арганізм у сусветнай прасторы. На старонках кнігі гэты жывы арганізм падаецца В.Якавенкам у самых розных аспектах: гістарычным, цывілізацыйным, моўным, эканамічным, экалагічным, эстэтычным, этычным і інш. Часта сама падача выглядае лаканічна, як скандэнсаваны канспект ці то па тэорыі і практыцы гістарычнага жыцця Бацькаўшчыны ("Місія БНР у Берліне як аптымістычная трагедыя", "Там за лініяй фронту"); ці то па аналізу экалагічнага стану нашай прыроды і нашай душы ("Запатрабаваныя і адрынутыя" - да 25-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, "Купіце бомбу ў акаймоўцы кветак" - АЭС для Беларусі); ці то па стану мовы тытульнай нацыі Беларусі ("Каб зняць ганебнае таўро"); ці то па архітэктурнай гісторыі і сённяшняй забудове беларускай сталіцы ("Розум перамагае хімеры") і многае не менш важнае, іншае.

Галерэя імёнаў, прадстаўленых у выданні, дзе кожная асоба ў прамым і фігуральным сэнсе названа карэктна, аб'ектыўна, "дакуменціравана", без хістанняў у той ці іншы бок, успрымаецца як належнае. Ад знаёмства з імёнамі У.Сакалоўскага, Л.Дайнекі, Г.Вашчанкі, У.Папругі, А.Астапенкі, светлай памяці Т.Белавокай і многіх іншых на душы становіцца светла, што такія людзі нараджаюцца і твораць у Беларусі. А ёсць і "героі" з пазнакай адыёзнасці. Але чытач сам іх знойдзе на старонках зборніка...". Трэба таксама зазначыць, што характэрнымі персанажамі кнігі выступаюць не толькі людзі, але і ідэі аб суверэнітэце і нацыянальных каштоўнасцях, а устойлівым развіцці краіны і іншыя.

Гучок, Якавенка, Крукоўскі
Гучок, Якавенка, Крукоўскі

"Прывіды Шанхая..." - кніга горкай, выкрывальнай праўды ў адрас былых, сённяшніх і будучых ворагаў годнага ўладкавання краіны з яе нацыянальным духоўным багаццем, як бы іх хто ні імкнуўся выставіць у ролі нашых сяброў, партнёраў і выратавальнікаў - нашых дабрадзеяў; гэта кніга - папярэджанне аб тым, што лёс наш можа яшчэ больш сур'ёзна пагоршыцца. Але чаму так? Міжвольна ў гэтай сувязі ўспамінаецца наш славуты суайчыннік Васіль Цяпінскі з яго маючымі глыбінны сэнс словамі: "Хіба не кара Божая - лад, што ўсталяваўся ў нас у доме?" Дарэчы, гэтыя словы ў якасці эпіграфа В.Якавенка размясціў да ўкладзенай (разам з Т.Скібінскім) і выдадзенай ім раней кнігі "Письма к живым" (Мінск, 1999 г.). Тэма, хвалюючая нас і сёння.

Нельга не заўважыць, што графічна-шрыфтавае афармленне вокладкі і тытула, іх адваротных бакоў, а таксама загалоўкаў "Прывідаў Шанхая..." выканана ў класічнай афарміцельскай кітайскай традыцыі. І гэта не выпадкова. Тут праглядаецца адкрытая алюзія на тое, што хутка ў Мінску (ды і ва ўсёй Беларусі) можа ўтварыцца штосьці накшталт кітайскага ўплыву ("Паглядзі на сябе праз прызму народа"), і гэты ўплыў у пэўнай меры будзе ў піку расійскаму. Пасля знаёмства з "Прывідамі..." прыходзіш да думкі, што ў беларусаў ёсць небяспека на сваёй зямлі канчаткова ператварыцца ў гастарбайтараў дый у донараў - біяносьбітаў запасных "біячастак", якія будуць адбіраць з іх цела і скарыстоўваць трансплантолагі розных адценняў для абагачэння сваіх гаспадароў і, вядома ж, па астаткаваму прынцыпу і сябе. Прынамсі, такіх з'яў ужо ёсць прыкметы. Вось тады ў поўным аб'ёме і велічы (у нязвыклым святле ) можа паўстаць праблема знікнення людзей у нашай краіне і на планеце Зямля. І яшчэ, дарэчы... Калі ўспомніць словы, сказаныя ў вярхах, што рускія ў Беларусі будуць пачуваць сябе лепш, чым у Расіі, то, зыходзячы з гэтай заявы-дыскурса, паўстае пытанне: "А чаму б і кітайцам не пачувацца ў Беларусі лепш, чым у Кітаі?" Адно які лёс напаткае далей беларусаў? Што чакае іх?

Як у прыгожым пісьменстве, так і ў жыцці В.Якавенка - на пярэднім краі. Ён - стваральнік і кіраўнік "Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза (БелСаЭС) "Чарнобыль", заснавальнік і рэдактар шырока вядомай у свой час духам шчырасці і прынцыповасці газеты "Набат", лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф.Нансена за цыкл нарысаў і артыкулаў, прысвечаных Арменіі, Нагорнаму Карабаху, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці". З ініцыятывы і пры ўдзеле В.Якавенкі праводзіліся і праводзяцца шматлікія грамадскія акцыі, мерапрыемствы, дзействы. Бадай, усяго і не прыгадаеш, і не пералічыш, што можна ўключыць у паслужны спіс гэтага нястомнага працаўніка (аб гэтым больш падрабязна - у ягоных кнігах).

Часам можна падумаць, ці не перашкаджае такая актыўнасць В.Якавенку як пісьменніку. Атрымліваецца ж наадварот! Перашкоды нібыта не для яго існуюць... Відавочна, усё, што мае афарбоўку беларускай народнай душы, увабрала і носіць ягоная творчасць з самых першых яго крокаў у літаратуры. І тут ён, часам нагадваючы Дон-Кіхота, з адкрытым забралам, без намёкаў на піяр, без снабісцкіх вывертаў, дыялектычна палемізуючы, піша панарамна аб самым галоўным і цярпліва абуджае да самасвядомасці і адпаведна - дзейнасці; заклікае пазнаваць у чалавеку чалавека, а ў беларусу - беларуса; заклікае да працы, да супрацьстаяння свайму і чужому бяспамяцтву, бескультур'ю, дзікунству і г.д. Ну чым, скажыце, не класічнае выяўлкнне сапраўднага грамадзяніна і пісьменніка (дарэчы, ён піша таксама і для тэатра і для дзяцей); ну чым гэта не пазіцыя вартага усялякай павагі і прызнання прадстаўніка беларускага народа?!

Вядома, так не бывае, каб не зрабіць колькі заўваг майстру слова (не грамадскаму дзеячу і арганізатару!) на прадстаўленую ім кнігу. У дадзеным выпадку абыйдземся толькі двума ўдакладненнямі:

1. Да сцвярджэння аўтара ("Паглядзі на сябе праз прызму народа"), што мы, беларусы, аж да ХVІІ стагоддзя ўключна былі донарамі для ўсходняга суседа, прынцыпова-катэгарычна неабходны каментар. Донарамі для Расіі, яшчэ ў большай меры, мы былі і ў ХVІІІ, і ў ХІХ, і ў ХХ стагоддзях. Імі застаемся і сёння. Тое ж можна сказаць і пра заходняга суседа. Яшчэ калісьці Ю.Пілсудскі канстатаваў, што Польшча, як абаранак, напоўненая і моцная заўжды крэсамі (ускраінамі), а ў яе сярэдзіне - нішто". Возьмем, да прыкладу, толькі польскую літаратурную класіку. А.Міцкевіч, Ю.Нямцэвіч, Ю.Крашэўскі, Э.Ажэшка, У.Сыракомля і іншыя. Хто яны этнічна? Ну, вядома, ліцвіны - беларусы. А пра шматграннае і шматаблічнае донарства у расійскую і польскую культурную прастору - як небудзь іншым разам і ў іншым месцы.

2. А цяпер аб агрэсіі да таленавітых асобаў з боку "сваіх аглаедаў альбо асталопаў" пануючага рэжыму ў гісторыі беларускага народа ("Паглядзі на сябе праз прызму народа"). Да імёнаў пацярпелых у свой час М.Крукоўскага і А.Рагулі можна дадаць імёны перакладчыка В.Сёмухі ("няправільныя паводзіны, непажаданыя кантакты з замежнікамі"), паэта А.Наўроцкага (адмовіўся супрацоўнічаць са спецслужбамі), мастака У.Хмызнікава (не прызнаваў догмы соцрэалізма, выступаў супраць З.Азгура), навукоўца В.Зайцава (захапляўся, прапагандаваў і распрацоўваў ідэі іншаземных цывілізацый) і многіх іншых.

Падсумоўваючы сказанае вышэй, сцвярджаю, што кніга "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" робіць моцнае, нават балючае ўражанне і што кніга гэта, як і іншыя творы В.Якавенкі, здольная перадаваць дзейсны імпульс-патэнцыял аўтарскага розуму і душы, клопату і рупнасці тым, хто не абыякавы да лёсу сваёй Радзімы.

litkritika.by

 

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

>Свіслук Шанхаевіч: Той аспэкт, пры які вы згадваеце (назваць 'гэрояў' з пазнакай адыёзнасьці) дастаткова асьветлены ў іншай рэцэнзыі на гэтую кнігу, якую тут перадрукоўвалі з штотыднёвіка «Наша слова» №43 за 26.10.2011. У сеціве можна паглядзець тут http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=992&Itemid=56
або на сайце першакрыніцы напрыканцы файла http://pawet.net/ns/2011/43/№_43_(1038).html

Напісаў Ян Купраш,
Дата 04/09/2012 Час 23:03

Чуў гэтую рэцэнзыю на адной з прэзэнтацыяў, таму чакаў звыклай публікацыі, каб самому асэнсаваць. Закранулі слушныя словы сп. Гучка 'А ёсць і 'героі' з пазнакай адыёзнасці. Але чытач сам іх знойдзе', толькі варта ж было спыніцца на пэўных падсоўваемых нам аўтарытэтах. Усюды выступае з камэнтарамі 'ціпа філосаФ' Акудовіч, кнігарні поўняцца кнігамі Бабкова, а мне душа нешта не ляжыць. Мо я нічога не разумею? Але пасьля кнігі Васіля Якавенкі зразумеў, што не адзін я так думаю, дык ці не задача рэцэнзэнта паказаць чытачу віртуознасць і смеласць аўтара?
Але з чым цалкам згодны, дык з высновай крытыка, што 'гэта кніга - папярэджаньне аб тым, што лёс наш можа яшчэ больш сур'ёзна пагоршыцца', бо пакуль народ зноў выбраў памылковую схэму 'хто заўгодна, абы ня гэты', а пра боскія наканаваньні як ня думаў, так і ня думае. Дык вось вам і, як пісаў Базыль Цяпінскі, 'лад, што ўсталяваўся ў нас у доме - хіба не заслужаная кара Божая?' Бо жывем мы вечна не з бацькамі ў згодзе, а з добрым суседам ці прыхаднем. Хто тут чытаў таго ж Кастуся Каліноўскага: 'Толькі тады, народзе, добра зажывеш, калі маскаля над табою ня будзе'. А я б сказаў болей: ня толькі маскаля, але і чужынца. Але ж народзе мой з чужынцам на адным языцэ гаварыт, дык на што спадзявацца, як не на 'лёс наш, які можа яшчэ больш сур'ёзна пагоршыцца'.

Напісаў Свіслук Шанхаевіч,
Дата 04/08/2012 Час 20:51

 1 
Старонка 1 з 1 ( 2 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 491
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5611
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28042