Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта

Да 150-годдзя Паўстання Кастуся Каліноўскага
Беларускі феномен Смаленшчыны Друк E-mail
27.12.2007 | 18:27 |

Алег ТрусаўГутарка Вячаслава Ракіцкага з Алегам Трусавым

На пачатку восені 1739 года жонка небагатага памешчыка, уладальніка вёскі Чыжова Духаўшчынскага ўезду, Дар’я Васілеўна, якая чакала дзіцяці, убачыла незвычайны сон — на яе накацілася сонца. Неўзабаве нарадзіўся сын. Жыць яму было наканавана ўсяго крыху болей за 50 гадоў. Але якога жыцця! Надпіс на шыкоўным пахавальным катафалку паведамляў:

«…найруплівейшы сын Айчыны, далучальнік да Расійскай імперыі: Крыму, Тамані, Кубані, заснавальнік і сатваральнік пераможных флотаў на паўднёвых марах, … заснавальнік і сатваральнік многіх гарадоў, апякун навукаў, мастацтваў і гандлю…» I гэта не было перабольшваннем. Сапраўды, ён з тых людзей, якія складаюць славу і гонар Расіі, Смаленшчыны. Яго імя — князь Грыгорый Аляксандравіч Пацёмкін-Таўрычаскі.

Чытаць далей...
 
Гэта мова Друк E-mail
27.12.2007 | 14:29 |

Яўген ГУЧОК

* * *

Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага неба
Ў маёй у роднай старане.

Чытаць далей...
 
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |

Юры ПАЦЮПА

Слоўнiк сьцiгуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускiм аўтарам удасканалiць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркiм ходам, а яе носьбiты ўсё больш адрываюцца ад народнае традыцыi, зусiм страцiлася традыцыя старабеларуская. Аднак, мова ў часе становiць сабою жывы арганiзм, i каб гэты арганiзм запрацаваў, прыходзiцца зьбiраць яго з кавалкаў i фрагмэнтаў, расьцярушаных праз гады. Слоўнiк скiраваны ня толькi супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), а й супраць непатрэбных наватвораў, якiя апошнiм часам запаланiлi друк i з грунту выяўляюцца тымi ж пазычаньнямi.

Практычнасьць i дзьвюхмоўнасьць слоўнiка выракавала тое, што аўтар не лiчыў патрэбным адрозьнiваць фразэалягiзмы i фразы. Многiя так званыя фразэалягiзмы аднае мовы перакладаюцца на iншую звычайнымi фразамi цi паасобнымi словамi, i наадварот. Матар’ял да слоўнiка браны зь лiтаратурнае мовы на вялiкiм адцiнку (ад ХУI i нават ХУ стст. да пачатку ХХ ст.) дзеля таго, каб паказаць устойлiвасьць i невыпадковасьць фактаў беларускае мовы. Зрэдку аўтар зьвяртаўся да пазьнейшых тэкстаў i блiзкiх яму гаворак в. Дамэйкi Лiдзкага раёну. Беларуская частка слоўнiка, як найважнейшая, распрацоўвалася падрабязьней за расейскую.

Чытаць далей...
 
Беларуская мова ў часе Друк E-mail
27.12.2007 | 13:46 |

1. Сыстэмнасьць мовы

У тым, што мова ёсьць сыстэмаю, пэўна, ніхто не сумняецца. А калі быць дакладнейшым, дык трэба сказаць, што мова – гэта сыстэма сыстэмаў. Яна замыкае ў сабе такія паверхі, як фанэтычны (гучаньне словаў), марфалягічны (будова словаў), сынтаксычны (будова сказаў) і г.д. Праз усе паверхі праходзіць яшчэ адзін, найважнейшы, аспэкт мовы – сэмантычны, ці інакш – сэнсавы.

Мова – найбольш складаная і ўнівэрсальная знакавая сыстэма, якую стварыў чалавек. Нездарма расейскі паэт І. Бродзкі ня верыў у яе тутэйшае паходжаньне і бачыў у мове спараджэньне Боскае волі. Усе іншыя знакавыя сыстэмы: дарожныя знакі, сыгналы, кампутарныя і штучныя чалавечыя мовы – толькі бляклы адбітак мовы натуральнае. Нават музыка, як найвышэйшая складанасьць, што зь цяжкасьцю зьмяшчаецца ў кампутары, што ўяўлялася філёзафам мадэльлю сусьветнае волі, грунтуецца — на чалавечай інтанацыі, на мове. Калі мы прыйдзем у незнаёмы балет, і перад намі ня будзе праграмкі зь яго найменьнем і кароткім зьместам, то я сумняюся, што мы здолеем зразумець мову танца. Значнае часткі малярскіх твораў мы таксама не разумелі б, калі б тыя ня мелі назоваў. Таму чалавечая мова ня толькі найбольш складаная ды ўнівэрсальная, але і найбольш даступная і зразумелая знакавая сыстэма.

Чытаць далей...
 
Крывіцкі лексыкон: Слоўнік-дэтэктыў Друк E-mail
27.12.2007 | 12:52 |

Юры ПАЦЮПА

На маёй памяці ў нашым кутку, значыцца, паміж Дзьвіны і Дзісенкі, якія былі лясы, што Божа Твая воля сьвятая!.. Грыбоў, ягад, птушкі, зьвяр’я рознага...
 
Пётра Беларус
 
Дзісенка — прытока Дзьвіны...
 
Вацлаў Ластоўскі
 
А я? Я толькі зьбірач падрыхтаванага вамі.
 
Янка Юхнавец
 
Чытаць далей...
 
Што са светам робіцца, або Ці патрэбны беларусу праменныя ідэалы? Друк E-mail
18.12.2007 | 22:05 |
Мікалай КРУКОЎСКІ, прафесар, доктар філасофскіх навук

«Нашы часы – часы агульнай заблытанасці, часы праменных быццам ідэалаў і іх канечнага знікання праз нядоўгі час… Тое, што раней здавалася чыстым і светлым, штодзённа аплятаецца жыццёвым брудам і пылам. Так знікаюць праменныя ідэалы, пакідаючы роспач і безнадзейнасць. У такія часы адзінокая чалавечая душа шукае, пераглядаючы ўсё тое, што здавалася каштоўным, святым і жаданым». Так яшчэ ў 1921 годзе пісаў старанна замоўчваны ў савецкія часы беларускі філосаф Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), які і не думаў, напэўна, што ягоныя словы і ў нашыя складаныя часы будуць гучаць па-прароцку дакладна і метка. Сапраўды сёння вялікія, здавалася б, ідэалы пабудовы новага светлага грамадства і выхавання шчаслівага, прыгожага чалавека пазнікалі літаральна на нашых вачох, заплямленыя не толькі жыццёвым брудам, але і цэлымі патокамі бязвіннай чалавечай крыві. Аднак, і тое, што прыйшло ім на змену, аказалася яшчэ паскуднейшым, бо было адкінута ўжо і само паняцце ідэалу ўвогуле. Замест яго прапаноўваюцца цяпер толькі цынічны прынцып індывідуальнае выгады ды асабістай нажывы, што базіруецца ўжо на адных прымітыўных жывёльных інстынктах. Калі наяўнасць ідэалу прадугледжвае ўсё такі і пэўнае мысленне, заснаванае на дзейнасці розуму, з-за якога чалавек менавіта і носіць гордае званне Homo sapiens – чалавек разумны, то інстынктамі кіруюцца толькі жывёлы ў дзвюх асноўных сваіх разнавіднасцях: драпежнага звера і пасіўна-пакорлівага траваеднага быдла. Падобна, што гэткае няшчасце і звалілася сёння на нашы бядотныя голавы.

Чытаць далей...
 
Список белорусских музейных, библиотечных и архивных ценностей, оказавшихся за границами Белоруссии Друк E-mail
08.12.2007 | 03:30 |

Составитель А. И. Мальдис

I. Дальнее зарубежье

1. Англия

Лондон. В начале XX в. в Лондон был вывезен (продан через венского антиквара) престол слуцких князей, сделанный из слоновой кости. По косвенным сведениям, хранится в музее Виктории и Альберта. Необходимо сделать хотя бы научное описание.

В библиотеке им. Ф. Скорины (Холдэн роуд, 37) хранится архив белорусского композитора М. Куликовича-Щеглова, включающий рукописные оперы, оперетты и 600 записей народных песен. Нужны их ксерокопии.

Чытаць далей...
 
Апраўданне ідэалу Друк E-mail
06.12.2007 | 18:35 |
М.КрукоўскіБляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт. Выданне 2007 г. Філасофскае даследаванне Мікалая Крукоўскага
"Бляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт" выйшла ў 2004 годзе ў выдавецтве "Беларускі кнігазбор", на нашым сайце прадстаўлена дапоўненае выданне, падрыхтаванае да друку ў 2007 г.

Скажам адразу, што гэта унікальная, але разам з тым і заканамерная з'ява ў гісторыі не толькі беларускай, але і агульнаеўрапейскай філасофіі і тэарэтычнай культуралогіі. У сучасным свеце не прынята гаварыць пра высокую духоўнасць і ідэалы, пра сапраўдны сэнс чалавечага існавання. Афіцыйныя ідэалогіі суцяшаюць грамадскую свядомасць дэманстрацыяй клопатаў уладных структур пра "бяспекі" - харчовую, дэмаграфічную, энергетычную. Гэтым самым сэнс чалавечага існавання зводзіцца да вырашэння праблемы выжывання. Інстынкт самазахавання і сапраўды ўласцівы ўсяму жывому, але чалавек ужо ў эпоху ніжняга палеаліту арыентаваўся на выжыванне ў чалавечым абліччы. З прыходам да земляробчага ўкладу жыцця вызначальным ідэйным фокусам чалавечага быцця стала грамадская патрэба больш значнага каштоўнаснага сэнсу - жыць чалавекам. Вынікі неалітычнай аграрнай рэвалюцыі сталі гарантыяй будучыні, лёсу новых пакаленняў. Менавіта ў гэты час склаліся эстэтычныя адносіны чалавека з Сусветам, заснаваныя на філасофіі зерня ("адмаўленне адмаўлення"). Эстэтыка, паэзія і тэалелогія культуры земляробчага каляндара не згінула бясследна. Яе працягам на новай стадыі духоўнага развіцця чалавецтва стала рэфлексіўная філасофія - дыялектыка станаўлення, духоўнай эвалюцыі сучаснага чалавецтва ўжо ва ўмовах яго залежнасці ад прыхамацяў прагматысцкіх і геданісцкіх арыентацый найноўшай алігархіі і тыраніі. Вяршыняй на гэтым шляху стала дыялектыка і эстэтыка Гегеля.    

Чытаць далей...
 
Што з намі дзеецца? Друк E-mail
10.11.2007 | 21:03 |
Алесь РЫБАК, чэрвень 2007 г.

Класікаў сучаснікаў нацыянальнай літаратуры выганяюць з Дома літаратара. Мінск, лета 2006 г .Не прабачаюць здраду нашы зоркі. Ніна Мацяш Я часта думаю пра свой лёс, лёс калегаў па пяры. І калі начамі не спіцца (не ведаю, старасць таму прычына ці сённяшнія рэаліі так даймаюць), да спазмаў у горле гняце клопат, як быць творчаму чалавеку ва ўмовах дзікага наскоку на ўсё святое, чым жыў не адно дзесяцігоддзе. Гэтым святым для мяне было і, пакуль яшчэ дыхаю, застаецца літаратура і служэнне ёй. А з пісьменнікамі, творцамі літаратуры, маладымі ці досыць ужо сталымі, Бог ведае што сёння дзеецца. Перш за ўсё маю на ўвазе тых, хто не вытрымаў прэсінгу ўладаў і ці застаўся ў чаканні лепшых, шчаслівейшых дзён для сваёй творчасці, ці, яшчэ горш, падаўся ў прочкі, г. зн. пайшоў служыць парабкам за тую ці іншую падачку ад пана. Панам тым з'яўляецца новаствораны саюзклон, які адабраў ад ранейшага Саюза спрадвечны яго назоў, паспрыяў у пазбаўленні ягонай маёмасці, карацей кажучы, пусціў па ветры. І рабілася гэтае беззаконне рукамі ці патураннем, цынічным, з самазадаволенай ухмылкай «А ту іх» тых, хто яшчэ нядаўна лісліва стаяў перад Броўкам, Танкам, Шамякіным, стаяў перад Радай Саюза пісьменнікаў, абранай з лепшых прадстаўнікоў творчай арганізацыі, і кляўся сумленна служыць літаратуры, быць праўдзівым і справядлівым. І яго прымалі ў суполку пабрацімаў, робячы скідку на нярэдкую і відочную часам слабіну ягоных літаратурных памкненняў. І ўжо ў гэты ці на наступны дзень ён, новаспечаны член, на законных падставах нёс другую заяву, каб яго зафіксавалі ў дакументах як сябра Літаратурнага фонду з усімі вынікаючымі адсюль аступствамі: правам на кватэру, набыццё машыны, таннай пуцёўкі ў Дом творчасці, на хутчэйшае прасоўванне ў друк сваёй прадукцыі.

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 31 32 33 34 35 36 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 736 - 744 з 744
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 375
mod_vvisit_counter Учора 2423
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 14636
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 48394