Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow КНІГІ arrow Навінкі

Навінкі
"Прывіды Шанхая над Свіслаччу" Друк E-mail
14.07.2011 | 21:44 |
Прывіды Шанхая над СвіслаччуУ чэрвені выйшла з друку новая кніга мастацкай публіцыстыкі Васіля Якавенкі "Прывіды Шанхая над Свіслаччу", фармат 84х108 1/32, стар. 268. Як зазначана ў анатацыі, гэта прылюдны - у спрэчках, дыскусіях - пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць.

Як і папярэднія кнігі гэтага аўтара (трылогія "Пакутны век", публіцыятычныя зборнікі "Нячывелле", "Крушэнне на ростані") - кнігу "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" можна набыць у Мінскіх кнігарнях"Светоч", Акадэмкніга, Кнігарні пісьменніка, у шапіках у Чырвонвм касцёле і ў ТБМ.

Ніжэй змяшчаем уступны артыкул да гэтай кнігі, напісаны філосафам (і філолагам) Мікалаем Крукоўскім.

Выключны талент,  каб спалучаць зямлю i неба!

Перад табой, дарагі чытач, новая кніга неспакойнага і бунтоўнага пісьменніка. Ён аўтар шматлікіх кніг мастацкай публіцыстыкі, апошняя з якіх - «Нячывелле», аўтар глыбокага на змест гістарычнага рамана «Надлом», разгорнутага потым у трылогію «Пакутны век», гэта па сутнасці - нацыянальны эпас.

Чытаць далей...
 
Прэзентацыя кнігі “Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі” Друк E-mail
12.03.2011 | 22:27 |
“Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі”“Кніжны салон” па вул.Калініна, 5  запрашае 15 сакавіка 2011 г. у 17.30

На прэзентацыю навуковага выдання (выдавецтва "Беларуская навука"), якая адбудзецца ў межах тэматычнай серыі сустрэч "Бібліяфільскае кнігавыданне ў Беларусі". У мерапрыемстве возьмуць удзел: складальнік каталога А.В.Стэфановіч, супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва "Беларуская навука", РВУ "Літаратура і Мастацтва" і іншыя спецыялісты бібліятэчнага і кнігазнаўчага накіравання, гісторыкі і філолагі.

Падчас сустрэчы пройдзе абмеркаванне тэматыкі навуковых даследванняў у галіне бібліяфільства Беларусі, а таксама матэрыялаў для выдання тэматычнага навуковага зборніка.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца кніжнай культурай і духоўнай спадчынай мінулага.

  • Дарэчы: у гэтым жа салоне можна набыць і кнігі нашага аўтара - пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", Нячывелле і іншыя
 
Славамір Адамовіч. "Рым" Друк E-mail
27.01.2011 | 00:20 |
ImageНовая кніжка хутка пабачыць свет  :)

Гэта бывае — хочацца болю;
гэта бывае — хочацца ў неба,
дзе адшукаеш свабоду i волю,
у гэтым толькі твая патрэба —
                        выйсьці на волю,
                                  на волю,
                                                 на волю!

Зімою шукаеш зімы i сьнегу,
чыстага сьнегу, празрыстага лёду;
чытаеш гісторыі пра Сапегу,
нібыта схемы сакрэтнага коду
                        на волю!
                                  на волю!
                                                 на волю!

Цела тваё паддаецца спакусе
зрабіць зацяжку i выпіць, i зьесці…
О як няпроста, сьвяты Icyce,
“з цэлым народам гутарку весьці”
                        пра волю,
                                  пра волю,
                                                 пра волю!

Рым — тут размова, вядома, не пра горад Рым, але пра той фізіялагічны стан, які ў нашай мове абазначаецца гэтым словам. Гэта аддзеяслоўны назоўнік, паходзіць ад дзея­слова “рымець”. Рым — пагранічны стан, неспакой, прадчуваньне чагосьці. У часы планетарных катаклізмаў яго преражываюць усе жывыя істоты, нават гáды i рыбы.
 
Бляск і трагедыя ідэалу : Філасофскія эцюды прa ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт Друк E-mail
11.01.2011 | 18:32 |
Мікалай КрукоўскіБляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт. Выданне 2010 г.Філасофскае даследаванне Мікалая Крукоўскага пад такой назвай  выйшла ў 2004 годзе ў выдавецтве "Беларускі кнігазбор", на нашым сайце прадстаўлена дапоўненае выданне, падрыхтаванае да друку ў 2010 г.

Ад аўтара

У тваіх руках, дарагі Чытач, кніга па філасофіі, выдадзеная ў Мінску, сталіцы незалежнай пакуль што Рэспублікі Беларусь. Не так часта Табе, напэўна, даводзілася трымаць у руках, а тым болей купляць мясцовыя выданні ды яшчэ па гэткай занудлівай па сучаснаму меркаванню тэматыцы. Што й казаць, філасофія не ў модзе ў нашы цынічна-практычныя дні, хоць і шмат дарагіх фаліянтаў у шыкоўнай вокладцы бачым мы на прылаўках кнігарань.. І гэта зусім не выпадкова. Калісьці вялікі грэк Платон так высока ставіў яе аўтарытэт, што толькі філосафам лічыў магчымым дазваляць станавіцца ля дзяржаўнага стырна. Сёння ж нават абраныя народам прэзідэнты ўважаюць за лепшае пахваляцца сваімі поспехамі ў каратэ ці у хакеі больш, чым у тонкасцях філасофскага мыслення. Філасофіі ўвогуле на працягу амаль усёй яе гісторыі з гэтым, як кажуць, не шанцавала. Самога Платона тагачасны тыран Дыянісі адразу ж пажадаў прадаць у рабства, як толькі той насмеліўся даваць яму парады адносна кіравання дзяржавай. Сёння ж такі стан рэчаў выступае проста як нейкі д'ябальскі праклён. Здавалася б, пераважна філасофія і павінна была б, не гаворачы ўжо аб агульным сэнсе жыцця чалавека і прыроды, займацца такімі важнымі і цікавымі пытаннямі, як, напрыклад, ідэалы, дэмакратыя і суверэнітэт. Пытаннямі, без пошуку адказу на якія не можа існаваць ні нармальны чалавек, ні нармальная дзяржава. Пытаннямі, асабліва пякучымі менавіта сёння, у нашы нешчаслівыя і трывожныя дні. А вось якраз тое дзіўным чынам і нецікава нашаму сённяшняму чытачу.

Чытаць далей...
 
Петрашкевіч А. Крыніцы і каламуць: успамінальны аповед Друк E-mail
15.05.2010 | 20:32 |
Петрашкевіч А. Крыніцы і каламуць: успамінальны аповед / Алесь Петрашкевіч. - Мінск : Медисонт, 2008. - 416 с., [22] с. іл. ISBN 978-985-6887-06-5.Петрашкевіч А. Крыніцы і каламуць: успамінальны аповед / Алесь Петрашкевіч. - Мінск : Медисонт, 2008. - 416 с., [22] с. іл. ISBN 978-985-6887-06-5.

Мемуары вядомага  драматурга Алеся Петрашкевіча, пазначаныя ім як "успамінальны аповед", уяўляюць сабой цікавы  жыццяпіс тыпу "Былое и думы"  А.Герцана, на беларускім матэрыяле, з даволі шырокімі  абагульненнямі і разгортваннем сувоя жыцця,  дзе ён і навуковец, і камсамольскі і партыйны работнік высокага  рангу, і паспяховы літаратар, і адзін з піянераў энцыклапедычнай справы ў Беларусі, ініцыятар стварэння 140-томнай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць», нарэшце, першы рэктар, выкладчык і ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры.

Успаміны вызначаюцца бескампраміснай праўдзівасцю, гістарызмам, крытычнасцю, добразычлівасцю, іроніяй і сарказмам аўтара як да сябе самога, так і да тых, з кім яму давялося мець дачыненні.

Прапануем увазе чытачоў раздзел  з кнігі, прысвечаны П.М.Машэраву.
Чытаць далей...
 
Ілья Копыл. НЯБЫШЫНА. ВАЙНА: Акупацыя вачамі падлетка Друк E-mail
04.05.2010 | 22:36 |
Image Выдавецтва Віктара Хурсіка. Мінск. 2009

Прадмова

Пра другую сусветную вайну і Вялікую Айчынную, як яе частку, напісана вельмі шмат, але, па-мойму, аднабакова, скажона і хлусліва, у асноўным пра гераічнае. Пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя ўбачылі свет шматлікія мемуары генералаў і маршалаў - удзельнікаў вайны. Потым мемуары сталі пісаць усе, аж да радавога. З дзесятак тых успамінаў прачытаў і я, але хутка зразумеў, што ўсе яны як блізняты-браты. Гэта голая статыстыка - пералік ваюючых армій з абодвух бакоў і іх камандуючых, колькасць самалётаў і бронетэхнікі, колькасць гармат на адзін кіламетр фронта. Бегства Чырвонай Арміі ў першыя два гады вайны падаецца як запланаваны адход. У мемуарах я не знайшоў звестак пра колькасць чырвонаармейцаў, што апынуліся ў нямецкім палоне. Такое ўражанне, што ў палоне быў толькі адзін генерал Карбышаў, які гераічна загінуў. У мемуарах не паказан лёс асобнага чалавека, простага салдата. Толькі мемуары генерала Гарбатава заслугоўваюць увагі. Ён адзіны, хто рызыкнуў расказаць нам пра сталінскія рэпрэсіі, пра катаванні людзей, пра ГУЛАГ.

Памятаю, як у сярэдзіне 70-х гадоў мемуары генерала Гарбатава былі забаронены. У бібліятэку вайсковай часткі, дзе я служыў, прыбылі прадстаўнікі Асобага аддзела і ўсе асобнікі кнігі канфіскавалі...

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу - праўда, пабачаная на свае вочы.

Чытаць далей...
 
Апраўданне ідэалу Друк E-mail
06.12.2008 | 18:35 |
Мікалай КрукоўскіБляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт. Выданне 2007 г.Філасофскае даследаванне Мікалая Крукоўскага
"Бляск і трагедыя ідэалу: Філасофскія эцюды пра ідэалы, дэмакратыю і сувернітэт" выйшла ў 2004 годзе ў выдавецтве "Беларускі кнігазбор", на нашым сайце прадстаўлена дапоўненае выданне, падрыхтаванае да друку ў 2007 г.

Скажам адразу, што гэта унікальная, але разам з тым і заканамерная з'ява ў гісторыі не толькі беларускай, але і агульнаеўрапейскай філасофіі і тэарэтычнай культуралогіі. У сучасным свеце не прынята гаварыць пра высокую духоўнасць і ідэалы, пра сапраўдны сэнс чалавечага існавання. Афіцыйныя ідэалогіі суцяшаюць грамадскую свядомасць дэманстрацыяй клопатаў уладных структур пра "бяспекі" - харчовую, дэмаграфічную, энергетычную. Гэтым самым сэнс чалавечага існавання зводзіцца да вырашэння праблемы выжывання. Інстынкт самазахавання і сапраўды ўласцівы ўсяму жывому, але чалавек ужо ў эпоху ніжняга палеаліту арыентаваўся на выжыванне ў чалавечым абліччы. З прыходам да земляробчага ўкладу жыцця вызначальным ідэйным фокусам чалавечага быцця стала грамадская патрэба больш значнага каштоўнаснага сэнсу - жыць чалавекам. Вынікі неалітычнай аграрнай рэвалюцыі сталі гарантыяй будучыні, лёсу новых пакаленняў. Менавіта ў гэты час склаліся эстэтычныя адносіны чалавека з Сусветам, заснаваныя на філасофіі зерня ("адмаўленне адмаўлення"). Эстэтыка, паэзія і тэалелогія культуры земляробчага каляндара не згінула бясследна. Яе працягам на новай стадыі духоўнага развіцця чалавецтва стала рэфлексіўная філасофія - дыялектыка станаўлення, духоўнай эвалюцыі сучаснага чалавецтва ўжо ва ўмовах яго залежнасці ад прыхамацяў прагматысцкіх і геданісцкіх арыентацый найноўшай алігархіі і тыраніі. Вяршыняй на гэтым шляху стала дыялектыка і эстэтыка Гегеля.    

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 14 - 20 з 20
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 222
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9835
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32266