Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія

Водгук, рэцэнзія
Дыялог Друк E-mail
04.10.2008 | 16:47 |

Аўтар трылогіі "Пакутны век" В.Якавенка атрымаў ад чытача М.Кудзеркі ліст з пытаннем...

Паважаны спадар Васіль Цімафеевіч. Мне 22 гады, ніколі не цікавіўся гісторыяй Беларусі новага часу. Лічыў што гэта адзін з самых цёмных і нецікавых перыядаў нашай шматпакутнай ныцыіі. ДЗякуючы Вам і Вашай кнізе зразумеў што і ў гэты цяжкі час на нашай зямлі хапала сапраўдных адданых людзей шчырых змагароў за незалежнасць. Ваша праца дала мне шмат новага і жаданьне дзейнічаць. Шчыра дзякую. Хацеў азнаёміцца з Вашай наступнай працай, як гэта зрабіць?

Чытаць далей...
 
Самасцвярджэнне маною: Ліст пісьменніка В.Якавенкі сп. Галіне Пазняк Друк E-mail
04.10.2008 | 16:42 |

Кніга Галіны Пазьняк “Беларусь у сэрцы”

Цудоўная рэч - успаміны сведак велічных і драматычных падзей, а тым больш калі аўтар яшчэ і саўдзельнік і блізкі чалавек дзеячу, такому, напрыклад, як З.Пазняк.

Мне прыкра, аднак, спадарыня Галіна, былая Вашчанка, бо сколькі б ні было той Беларусі ў Вашым сэрцы, а шчырасці ў кнізе бракуе, адчуваецца зададзенасць, і, раз-пораз узводзячы на людзей ману, вы ганьбіце ў самой сабе годную, гожую і патрыятычна дзейсную беларуску. Не буду гаварыць далей пра ўсю кнігу "Беларусь у сэрцы", а толькі пра тое, што тычыцца мяне. Возьмем падзагаловак "Прапанова В.Якавенкі і С.Міхнова". Цытую... "Аднаго разу вясной С.Міхноў прывёў на пасяджэнне Рады Васіля Якавенку. Ён жыў ня ў нашым раёне і тады ўжо ня быў сябрам Фронта (у 1989 годзе ён выступіў, здаецца, у "Советской Белоруссии" супраць дзеянняў фронта і яго выдалілі з БНФ па ідэйных меркаваннях). Тым ня менш, ён прыйшоў да нас з прапановай, каб мы ўсёй Радай узяліся за добраўпарадкаванне Паўднёвага Захаду".

Далей Вы прыводзіце нейкія спрэчкі паміж намі наконт таго, ці выходзіць на суботнік са сцягамі ці без іх. Маўляў, я не пагадзіўся на сцягі БНФ і, вядома ж, абураны, сказаў, што ў такім разе "не збіраюся прадстаўляць вам інструменты і саджанцы" ды ляснуў дзвярыма", і кропка. Пардон. У агародзе бузіна, а ў Кіеве - дзядзька.

Чытаць далей...
 
Васіль Якавенка. Вясна гаўляйтэра (Урывак з новай рэдакцыі рамана “Надлом”) Друк E-mail
21.09.2008 | 17:06 |

Фюрэр не хаваў свайго намеру пры заканчэнні бліцкрыга паставіць гаўляйтэра Кубэ рэйхскамісарам Масквы.

Адно з Масквой пакуль непярэліўкі - не давалася першапрастольная, як тая летуценная агонь-птушка, у рукі драпежнікаў - хоць галавой налажы. Зрэшты, Кубэ не надта і карцела Масква. Пасля зрыву і марнавання сваёй бліскучай кар'еры ён адпачываў у перадполлі германскага Рэйха - на Беларусі, дыхаў яе водарам, захапляўся красунямі-беларускамі і сніў, мусібыць, ужо беларускія сны. Між іншым гаспадар акупаваных абшараў спакваля даходзіў да гісторыі краіны і, маючы радавыя карані ў славянскай глебе (само прозвішча Кубэ ад імя Якуб, дый маці была родам з Чэхіі), знайшоў шмат цікавага і тут - у мове, звычаях, традыцыях народа.

Чытаць далей...
 
Васіль Якавенка • “Удава Вільгельма Кубэ ўспамінала і плакала…” Друк E-mail
21.09.2008 | 16:37 |

Васіль Якавенка"Нячывельле" - пад гэткай нязвыклай назвай выйшла ў сьвет новая кніга публіцыста і празаіка Васіля Якавенкі. Эпіграфы з Аляксандра Лукашэнкі і Анахарсіса, адкрытыя лісты Міхаілу Гарбачову і Яфрэму Сакалову, успаміны пра ўтварэньне Беларускага Народнага Фронту і паэмы пра бурлівыя 90-я - вось няпоўны пералік тых рознажанравых тэкстаў, зь якіх складаецца зборнік. Зь ягоным аўтарам сустрэўся Міхась Скобла.

Міхась Скобла: "Спадар Васіль, я зазірнуў у слоўнікі Насовіча, Ластоўскага і братоў Гарэцкіх, у шасьцітомавы Тлумачальны - і нідзе не знайшоў слова, якім названа ваша кніга. Што ж азначае гэтае нячывельле?"

Васіль Якавенка: "Слова "нячывель" літаральна азначае "крытычны стан чалавека". Карэннае слова тут "чывель" - прытомнасьць, а "нячывель" - без прытомнасьці. У пераносным сэнсе яно азначае няшчасьце, якое невядома адкуль узялося, бяспамяцтва... Літаратурная форма "нячывель" зафіксавана ў тлумачальным беларускім слоўніку, выдадзеным у 1926 годзе. Назва самой кнігі - "Нячывельле" і азначае няўдалы лёс і бяспамяцтва, паласу няўдачаў, насланьнё ў грамадзтве".

Чытаць далей...
 
Раман "НАДЛОМ" Друк E-mail
08.06.2008 | 11:23 |
З прэзентацыі твора у сценах БДПУ імя Максіма Танка у маі 2003 года

Аляксей Рагуля, культуролаг, прафесар.

Раман “Надлом” дае ўсе падставы гаварыць, што ён не выпадковасць, а заканамернасць як у творчым лёсе Васіля Якавенкі, так і ў гісторыі нашай літаратуры, нават можна браць шырэй – у гісторыі нашай грамадскай думкі. Ёсць пэўная традыцыя, у рэчышчы якой з’явіўся гэты раман. Гэта перш за ўсё традыцыя беларускай сацыяльна-філасофскай і гістарычнай прозы.
Складанае XX стагоддзе. Шмат эксперыментаў у мастацкай культуры. Але эксперыментатарства многіх дзеячаў часам настолькі захоплівае, што эксперыменты становяцца як бы самамэтай. Чаму так адбываецца? Відаць, таму, што не так проста сёння мець выразнае ўяўленне пра сутнасць нашай сучаснасці, пра сутнасць эпохі. Эпоха пры мастацкім яе выяўленні распадаецца, развальваецца, і пра гэта неаднойчы папярэджвалі філосафы і дзеячы ў розных галінах культуры – Пікаса, Далі, Малевіч і шэраг іншых. Адметнасць культуры народаў, якія перажываюць стан нацыянальнага адраджэння, заключаецца ў тым, што гэтыя культуры настойліва шукаюць шляхі пераадолення абсурду сучаснага стану. У сітуацыі камічнай, трагічнай, альбо і трагікамічнай.
Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 14 - 18 з 18
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1293
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6523
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50196