Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час

Пісьменнік і час
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
15 лютага 2010 года ў мінскім кінатэатры «Піянер» прайшоў прагляд фільма Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі». Стужка знаходзілася пад забаронай у Беларусі шэсць гадоў. Пытанне задае пісьменнік Эрнест Ялугін.Выбраныя эсэ і занатоўкі з ненадрукаванай кнігі.
Творы вызначаюцца нестандартнасцю, іранічнасцю па стылістыцы, палемічнасцю па зместу, адкуль і назва кнігі.

ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса

Дзіўная гэта патрэба - ўспамінаць. Я не пра тое, ці замкнуў уваходныя дзверы, пакідаючы хату, або, дапусцім, ці выключыў, выходзячы, газ, - непазбежны старэчы клопат, мабыць, кожнага, асабліва калі мадзееш напрыканцы жыцця ў адзіноце. О, а яшчэ ключ! Абмацваю кішэні - так і ёсць, зноў забыў! Чортавы цяперашнія замкі - націснуў кнопку, шчоўкнула, а потым шчоўкнула ў мазгах, што апрануў не тое паліто, а ключ жа застаўся ў ранейшым. Не, я пра ўспаміны мінулага, якое даўно прайшло і дымам, здаецца, развеялася.

Чытаць далей...
 
Апавядальна-публіцыстычны тэтралог Кастуся Травеня Друк E-mail
06.09.2011 | 23:34 |

Кастусь ТРАВЕНЬ
Кастусь ТРАВЕНЬ
1. Д
амінанта

Дастаткова сябе трымаць упэўнена, і ты - асоба ўжо абароненая нябачнай сілай. Упэўненасьць сьведчыць аб нечым, што вымагае адэкватнага стаўленьня да цябе.

Быў сьветлы, сонечны пачатак нядзельнага дня ў канцы жніўня. Чалавек стаяў у тралейбусе, каля цэнтральнага выхаду, у файных чорных портках, у бліскучых модных пантофлях і адпрасаванай цёмна-блакітнай кашулі. Гэткі прысадзісты, ладны, зь сівізной, спакойны і ўпэўнены тутэйшы мужык. У наш нярвовы, нестабільны час ён быў асяродкам надзейнасьці, да яго хацелася падысьці бліжэй, каб прытуліцца да гэтай надзейнасьці, і таму сталыя жанчыны, што разумеюць сапраўдныя каштоўнасьці жыцьця, прыпынялі на ім свой позірк.

Раніцой выходнага дня ў тралейбусе людзей было няшмат, і адзінокая постаць зьвяртала на сябе ўвагу. Ён трымаў пад пахай стос патрыятычных газет і, разгарнуўшы «Пагоню», пільна чытаў.

Чытаць далей...
 
Калі помста робіцца сэнсам жыцця, альбо Папярэджанне Юры Станкевіча Друк E-mail
25.08.2011 | 13:28 |
Кастусь ТРАВЕНЬ, 28.01.2002, г. Менск

"Калі Літва была заваёвана Расіяй, мы таксама спазналі глабалізацыю, толькі ў межах Расіі, а менавіта былі ператвораныя ў занядбаны сялянскі край''. Павел Біч [1]

Кастусь ТРАВЕНЬКрытыка - справа патрэбная для грамадства, і яшчэ ў большай ступені для пісьменніка, але, як правіла, цяжкая і няўдзячная для аўтара тэкста. Між тым позірк збоку, шчырага і надзеленага некаторым жыццёвым дасьведам чалавека, можа ў нечым памагчы і пісьменніку, і грамадству. Сёння нявырашаных жыццёвых супярэчнасцяў існуе мноства, і, на жаль, праблемы не заўсёды знаходзяць сваё адлюстраванне ў літаратуры. Але тут, бадай, іншы выпадак. 

Чытаць далей...
 
Васіль Якавенка: «Мне бачыцца здань Шанхая над Свіслаччу…» Друк E-mail
05.05.2011 | 15:23 |

Васілю Якавенку - 75
Васілю Якавенку - 75

Вітаўт Мартыненка
Вітаўт Мартыненка

Пісьменніку і грамадскаму дзеячу Васілю Якавенку споўнілася 75. Шмат здзейснена. І багата планаў. Напярэдадні юбілея з ім сустрэўся папулярны музычны аглядальнік і паэт, публіцыст, прыхільнік творчасці Васіля Якавенкі - Вітаўт Мартыненка. Падаем поўную рэдакцыю гутаркі, часткова змешчанай у газеце «Новы час» (2011, 6 мая, № 18).

- Спадар Васіль, пасля вашай парадаксальнай і смелай трылоґіі «Пакутны век», пра якую дагэтуль не змаўкаюць дыскусіі ў прэсе, вас не назавеш сціплым літшэрагоўцам, а вось калі я ў 1976 годзе паступаў на факультэт журналістыкі БДУ, на стэндзе «Нашы выпускнікі» сярод сапраўдных славутасцяў (журналісты, паэты, грамадскія дзеячы) мяне здзівіў акурат ваш партрэт: «Васіль Якавенка, пісьменнік». У школе мы вас не вывучалі, модных дэтэктываў ці гумару (як, прыкладам, наш выкладчык Рыгор Семашкевіч) вы не пісалі... Дык якімі ж творамі вы ўжо тады заваявалі сабе месца сярод ганаровых выпускнікоў БДУ?

- Мяркую, пэўныя падставы былі. Я ўваходзіў у свядомасць грамадства як літаратар з сярэдзіны 60-х гадоў, калі ў часопісах «Полымя» і «Нёман», не гаворачы ўжо пра газеты, пачалі друкавацца мае мастацка-публіцыстычныя рэчы, свежыя на адлюстраванне жыцця. Ну, вось, да прыкладу, «І снег і вецер. З дзённіка геолага», сацыяльна-побытавая лірыка. Або «Зведай сваю зямлю», дзе я выступіў неардынарным, як лічылася, даследчыкам гістарычнага шляху геолагаў у пошуку беларускай нафты.

Чытаць далей...
 
Вольга Іпатава: «Лукашэнка забраў у нацыі яе Час» Друк E-mail
30.04.2011 | 21:23 |
Гутарыў Сяргей МАКАРЭВІЧ • 29 красавiка 2011 

Вольга Іпатава выносіць партрэт Цёткі падчас высялення Саюза пісьменнікаў з Дома літаратараў.
Вольга Іпатава выносіць партрэт Цёткі падчас высялення Саюза пісьменнікаў з Дома літаратараў.
 

Пісьменніца ўзрушаная падзеямі ў краіне, але пэўная, што расплата спасцігне вінаватых.
Чытаць далей...
 
Калі твор - візітная картка... Друк E-mail
10.02.2011 | 20:41 |
Васіль ЯКАВЕНКАТрылогію «Пакутны век» Васіля Якавенкі па моцы ўздзеяння на чытача крытыкі параўноўваюць з «Духам пушчы» Джэка Лондана і «Апошнім з магікан» Джэймса Купера. Творы амерыканскіх пісьменнікаў прысвечаны вынішчэнню індзейцаў, у рамане Якавенкі падаецца пакутная гісторыя, якую перажыла беларуская нацыя за ўсю сваю гісторыю і асабліва цягам апошняга стагоддзя. Падзеі ў творы пачынаюць разгортвацца ў 20-я гады, калі былі яшчэ свежымі раны ад першай сусветнай і грамадзянскай, а па геаграфіі яны выходзяць далёка за межы Беларусі. Аб ідэі рамана і яго героях распавёў аўтар трылогіі пісьменнік Васіль Якавенка.

– Спадар Васіль, кніга, аб якой пойдзе гаворка, гэта перавыданне трылогіі «Пакутны век», якая ўпершыню выйшла з друку ў 2006 годзе. Чым было абумоўлена з’яўленне пашыранага варыянту?

– Пачатак трылогіі быў пакладзены яшчэ ў 2003 годзе раманам «Надлом». Матэрыялу было шмат, таму дастаткова было прыкласці рукі, як напісанае пераўвасобілася ў трылогію, дзе да першай кнігі далучыліся раманы «Кабала» і «Гульня на згубу». У 2006 годзе трылогія выйшла ўпершыню. Нечакана для мяне твор аказаўся даволі запатрабаваным, складвалася ўражанне, што яго чакалі даўно, пра яго пачалі казаць і пісаць як пра небывалы ў беларускай эпічнай прозе, маўляў, яго варта разглядаць у кантэксце не толькі айчыннай, але і сусветнай літаратуры. Такія водгукі не могуць пакінуць абыякавым, таму пачалася праца па ўдасканаленні трылогіі. Я адчуваў, што над некаторымі раздзеламі трэба папрацаваць, каб яны выглядалі яшчэ больш па-мастацку – да гэтай пары я меў большы досвед у напісанні публіцыстычных твораў, аднак заўсёды цягнула і на гэтыя гоні. Такім чынам, другі выхад трылогіі ў свет адбыўся праз тры гады пасля першага. Новая версія больш пашыраная – тэкст павялічыўся амаль на 150 старонак. У апісанні гістарычных падзей з’явіліся новыя факты, характары некаторых персанажаў сталі больш глыбокімі. Да таго ж, мне хацелася ўлічыць і некаторыя крытычныя заўвагі альбо пажаданні. Напрыклад, адна паважная чытачка са Століншчыны зазначыла: «За польскім часам, сапраўды, было цяжкае жыццё, але ж і тады былі святы і мы спявалі, смяяліся, ездзілі ў госці – вёска да вёскі. Гэтага ў тэксце няма...» Так, сапраўды, не было, а душа народа няўбіенная, таксама ж і каханне… У выніку з’явіліся два раздзелы пра тое, як у палескім мястэчку Моталь, адкуль родам галоўны герой, праводзіліся кірмашы і святкавалі Спас.

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 33 - 48 з 50
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1568
mod_vvisit_counter Учора 2709
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6981
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42521