Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура

Культура
ОАЗИС Друк E-mail
30.08.2010 | 21:36 |
Анна КРУЧЁНЫХ
«Какая выставка, какие картины, какие русские художники и их какой-то союз, когда на термометре плюс 32,5 градуса, Минск в истоме и готов погибнуть от небывалой жары?!» — сокрушалась я про себя, двигаясь в направлении Национального художественного музея. Но, невзирая ни на что, уж очень заманчиво звучало для меня словосочетание «Союз русских художников».

Image 

В 2008 году группа российских живописцев-реалистов возродила эту организацию, существовавшую в России с 1903 по 1923 годы. Как и столетие назад, союз объединяет не на основе национальной принадлежности, а на пристрастии к традициям русской реалистической живописи. Нервничала я напрасно. Практически пустые залы, где размещена экспозиция, хорошо проветриваются, и это, по сути дела, один из немногих оазисов в сердце раскаленного города.

Чытаць далей...
 
«В большом театре меня поразила ФИГА. Такого я больше нигде не видела!» Друк E-mail
30.08.2010 | 04:54 |
ImageПочему белорусский балет боится экспериментов, отчего наш зритель не любит авангард, а предпочитает сдержанное новаторство, куда уезжают артисты и что ожидает наш балет в будущем? Об этом в интервью «Еврорадио» рассуждает искусствовед Светлана Улановская.

Есть ли у нас новые течения, новые тенденции в белорусском балете?

— Что касается белорусского балета, то о современности тут говорить можно условно, ведь до сих пор современные постановки у нас определяются балетами Валентина Елизарьева, который уже не руководитель Национального академического театра. Его постановки — лучшие в репертуаре театра, но это не означает, что не существует другой хореографии. Стиль большого академического балета — это одно из направлений современного академического танца. Есть еще масса всего интересного, чего на нашей сцене не делается. Это уже стало историей, но на нашей сцене до сих пор похожих постановок нет.

Чытаць далей...
 
Суверэнітэт, глабалізацыя і міжкультурны дыялог Друк E-mail
26.07.2010 | 13:16 |
}Мікалай КРУКОЎСКІМікалай КРУКОЎСКІ, доктар філасофскіх навук, прафесар

Няма асаблівай патрэбы даказваць, наколькі актуальнай сёння стала праблема ўзаемадзеяння культур і творчага паміж імі дыялогу. Актуальнасць тая асабліва ўзрасла менавіта пасля трагічных вераснёвых падзей мінулага году ў Злучаных Штатах Амэрыкі, што яшчэ ў 1993 г. прадказваліся вядомымі публікацыямі С.Хантынгтона аб магчымасці вострых канфліктаў паміж культурамі. Пасля чаго з'явілася, нарэшце, і нядаўняя дэкларацыя ЮНЭСКА на гэты даўно ўжо існаваўшы надзвычай сур'ёзны тэмат. Праблема сапраўды і сучасная і ў той жа час мае вельмі і вельмі даўнюю гісторыю. Менавіта на ёй асноўвалася, напрыклад, нядаўняя ваяўніча-зласлівая варажнеча паміж савецкай псеўдасацыялістычнай і заходнееўрапейскай капіталістычнай культурамі. Але і ўся мінулая гісторыя культуры ледзьве не з антычных часоў поўніцца гэтай праблематыкай, пачынаючы з узаемаадносін паміж старажытнымі грэчаскай і рымскай культурамі альбо з стасункаў паміж хрысціянскай культурай і паганствам, таксама прымаўшых часамі вельмі канфліктны характар. Пагэтаму, дарэчы, і ў беларускай эстэтыцы яшчэ ў сярэдзіне сямідзесятых гадоў, нягледзячы на няшчадны партыйна-ідэалагічны ўціск і завугольныя інтрыгі маскоўскіх і ленінградскіх акадэмічных мэтраў, аўтарам гэтых радкоў упершыню, як здаецца, ў тадышняй навуцы была пастаўлена і з дапамогай матэматыка-лагічнай методыкі тэарэтычна сфармулявана праблема ўзаемадзеяння паміж мастацкімі культурамі розных эпох і розных народаў (гл. нашы работы "Основные эстетические категории (опыт систематизации)", Мн., 1974, стар. 269-272, і "Кибернетика и законы красоты", Мн., 1977, стар. 229).

Чытаць далей...
 
“Славянскаму базару” бракуе беларускасьці Друк E-mail
15.07.2010 | 10:59 |
На фэстывалі «Славянскі базар» усяго адзін дзень традыцыйна завецца Днём Беларусі. І ўчора ён супаў з Днём моладзі, таму ўласна беларускіх імпрэзаў было няшмат. Хаця нацыянальны калярыт, якога бракуе «Славянскаму базару», быў бы вельмі дарэчы, лічаць жыхары і госьці Віцебску.

Уладзімер Мулявін ушанаваны на віцебскай «Алеі зорак»
Уладзімер Мулявін ушанаваны на віцебскай «Алеі зорак»

Учора на вечаровым канцэрце зорак беларускай эстрады міністру культуры Паўлу Латушку гледачы літаральна зладзілі авацыю пасьля слоў «Давайце шанаваць іншае, але любіць сваё».

Чытаць далей...
 
Фотарэпартаж святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Аляксея Грыцука Друк E-mail
08.07.2010 | 19:45 |
 Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла
Ю. ТРУБЕЦ

Магістр Варшаўскага універсітэта, у гады вайны ён стварыў на Беласточчыне больш за 80 беларускіх школ, а ў выгнанні, у Канадзе, адразу пасля прыезда актыўна ўключыўся ў беларускае жыццё, многія гады быў старшынём Згуртавання і Радным БНР.

Усё жыццё любіў паэзію і напісаў адну з лепшых дысертацый , прысвечаных М. Багдановічу, якую, аднак, не паспеў абараніць. На яго магіле лацінкаю выбіты надпіс: "Змагар за волю Беларусі, хай сняцца табе родныя гоні."

Акурат 3 ліпеня 2010 г., у дзень ягонага нараджэння, у Кінгстан, Антарыё, прыехалі беларусы з Таронта і Атавы.

Чытаць далей...
 
Нашы імпрэзы ў Літве Друк E-mail
01.07.2010 | 18:20 |
БАРСУЧОК, Вільня 30 чэрвеня 2010 г.

На працягу апошняга часу ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбыліся дзьве цікавыя імпрэзы: адна з іх прысьвечана прэзэнтацыі кнігі Алеся Адамковіча " Беларусы ў Літве : учора і сёньня". Аўтар гэтай кнігі доўга працаваў з архіўнымі дакументамі . У ёй зьмешчаны прозьвішчы беларусаў ня толькі 20-30 гадоў, але і беларусаў нашага часу, якія жывуць і працуюць тут у Вільні. У горадзе,... " у якім утульна розным народам, мовам і культурам". Аўтар правёў вялікую працу. Ён расшыфраваў і апрацаваў забытыя часам дакументы, сыстэматызаваў іх. І ў такім выглядзе данёс да нас голас Беларуса мінулага стагоддзя. Вядома, што падчас працы над выданьнем узьнікалі складанасьці, бо ў архівах пры перадачы імён, назваў устаноў, населеных пунктаў сустракаліся розныя варыянты іх напісаньня. Тым хто будзе чытаць гэтую кнігу пажадаем атрымаць асалоду ад чытаньня і спасьціжэньня Беларускага Космасу ў Вечным Горадзе.

Выступае Галіна Сіўчык
Выступае Галіна Сіўчык
 

Чытаць далей...
 
Голас Быкава гучыць у Менску Друк E-mail
20.06.2010 | 21:31 |
19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі Быкава "Доўгая дарога дадому", якая выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Кніга ўспамінаў Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода.

На менскую прэзэнтацыю аўдыёкнігі прыйшло каля ста чалавек. Гэта ўжо трэцяя па ліку прэзэнтацыя дыска. Першая адбылася ў Горадні, другая – у Бабруйску.

У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў асобным пакоі аформілі адмысловую экспазыцыю пра Васіля Быкава, на якой разьмясьцілі рукапісы, малюнкі, кнігі, фатаграфіі і асабістыя рэчы пісьменьніка. Экспазыцыю ўпрыгожылі вялікі фотапартрэт і скульптура Быкава.

У часе прэзэнтацыі быў паказаны фрагмэнт фільма пра Васіля Быкава пад назвай "Я раскажу вам пра вайну", які ў 2009 годзе зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Ўладзімера Халіпа. Выкарыстаны ў фільме фрагмэнт інтэрвію з Васілём Быкавым быў зроблены Алесем Адамовічам.

Чытаць далей...
 
Кветкі да магілы Быкава Друк E-mail
20.06.2010 | 17:57 |

Image 

Іна СТУДЗІНСКАЯ
19 чэрвеня ў дзень народзінаў Васіля Быкава на Ўсходніх могілках Менску прадстаўнікі грамадзкасьці ўсклалі кветкі да магілы пісьменьніка.

Ля магілы Васіля Быкава выступілі паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш, прысьвечаны Быкаву, прафэсар Юры Хадыка, пісьменьнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сітніца.

Чытаць далей...
 
У Расіі завялі справу на мастачку, што намалявала «загадкавую расійскую душу» Друк E-mail
16.06.2010 | 21:28 |
На гэтую карціну пакрыўдзіліся расійскія нацыяналісты
На гэтую карціну пакрыўдзіліся расійскія нацыяналісты
Дзве сотні расійскіх нацыяналістаў яшчэ два гады таму падалі ў суд на Алену Хейдзіз.

У 2008 годзе ў Расіі была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мастачкі Алены Хейдзіс. У суд на яе падалі каля двухсот прадстаўнікоў расійскіх нацыяналістычных арганізацый. Іх зачапілі дзве працы мастачкі і выказванне ў інтэрнэт-суполцы. Першая карціна называецца «Хімера загадкавай расійскай душы» (1996 г.), другая — «Welcome to Russia» (1999 г.). У інтэрнэце была разгорнутая кампанія. Гучалі заклікі звяртацца ў суд не толькі на Алену Хейдзіз, але на ўсіх, хто публічна выказвае «русафобскія» погляды. Мастачку абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варожасці і прыніжэнні нацыянальнай годнасці, аднак следства два гады не выяўляла актыўнасці ў дачыненні да Хейдзіз. 15 чэрвеня 2010 г. яна паведаміла ў сваім інтэрнэт-дзённіку, што ёй ізноў цікавіцца пракуратура.

Наша ніва
 
Скандалітэт у краме Друк E-mail
16.06.2010 | 20:48 |
Яўген ГУЧОК, жыхар МінскаЯўген ГУЧОК, жыхар Мінска
Хоць невялікая, але амаль заўсёды ёсць чарга ў магазін "Фірменны гандаль" СТАА "Пухавіцкі мясакамбінат". Праўда, чарга тая рухаецца хутка, бо заўсёды там абслугоўваюць пакупнікоў дзве рухавыя, вельмі ветлівыя прадаўшчыцы. У гэтым магазіне заўсёды можна крыху танней купіць каўбасы, вэнджаныя прадукты, мясныя далікатэсы і іншае. Пастаўкі тавару — штодзённыя, а значыць — усё свежае. Таму людзей, якія жадаюць купіць тое-сёе, тут заўсёды хапае.

Стоячы ў чарзе, чаго тут за кароткі прамежак часу не пачуеш! І што кракаўская каўбаса — зусім не кракаўская, а ракаўская; што Шушкевічу пенсія ў тры тысячы пяцьсот рублёў — гэта яшчэ многа для яго, хай, маўляў, ведае, як разбураць з Ельцыным Савецкі Саюз; што людзі ў нас так збяднелі, што ўжо няма дзе машыны ў дварах ставіць; што калі добра вып'еш, дык тады пачуваеш сябе нібы і гаспадаром у сваёй краіне; што хутка не толькі за ўваход у метро, але і за выхад з яго плаціць будзем; што

Няхай есці ў нас не стане —
усё роўна не паўстанем;
Будзем жэрці мы сябе:
Ты — мяне, а я — цябе;

што нядаўна выпусцілі новую грашовую купюру, на якой напісана: "Многа грошай"; што з-за сабак хутка будзе не прайсці; што немка на "Еўрабачанні" заняла першае месца, бо спявала нямецкую песню і нямецкі сцяг лунаў у яе руках на сцэне, а нашы са сваімі крыламі і чужымі песнямі адляцелі ў адно месца з тым, з чым і прыляцелі, і г.д. і д.п.

Чытаць далей...
 
Думкай – у Боне, душою – дома: да 80-годдзя Уладзіміра Сакалоўскага Друк E-mail
12.06.2010 | 19:57 |
Уладзімір Сакалоўскі
Уладзімір Сакалоўскі
Васіль ЯКАВЕНКА
Чалавечы век высокі, і я думаю, акідваючы ўнутраным зрокам увесь ягоны шлях пражыты, асветны і светлы: “А ўсё ж не дарэмна ягамосць з’явіўся на нашай зямлі! Упартай працай, творчай рупнасцю ўзяў усё тое, што яму цяпер належыць”.

Дый бацькі — бацькі спрычыніліся… Свой імпэт перадалі. Найперш — Лявон Сакалоўскі, вясковы інтэлігент, актыўны дзеяч ТБШ, змагар за сваю беларускую прысутнасць на беларускай зямлі — акурат на Слонімшчыне. Як і маці Аляксандра з рэдкім і адмысловым прозвішчам — Славута, запраўская гаспадыня. Спалучыўшы свае жыцці, яны далі свайму сыну Уладзіміру добры духоўны падмурак для ўзлёту.

Уладзімір вывучыўся ў Гродна на факультэце замежных моў і стаў працаваць настаўнікам, а неўзабаве здолеў і дырэктарам сярэдніх школ у Мастоўскім раёне. Малады, прыгожы, з пранікнёным позіркам вачэй, ён любіў вучняў, сваю працу, глыбей спазнаваў жыццё і свой родны кут, шкадаваў яго сыноўняй шкадобай. Разам з тым неспадзеўна і назаўжды сэрцам яго завалодала настаўніца Галіна Лукашык, абыходлівая, датклівая асоба, і вось ужо 55-ы год крочаць яны па жыцці разам. У іх склалася б, напэўна, звычайная прыстойная сям’я, і была б яна і самадастатковай і нават шчаслівай у рамках сонечнай савецкай рэчаіснасці, калі б не такая вось акалічнасць.

Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 11 12 13 14 15 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 166 - 180 з 220
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1055
mod_vvisit_counter Учора 1529
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6175
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 28606